Развіцце адукацыі ў Гродзенскай губернi ў першай палове XIX ст.
Мястэчкі займалі значнае месца ў культурным развіцці Беларусі. Яны аказвалі велізарнае ўздеянне на фарміраванне культурнага аблічча Беларусі. І таму праблема развіцця адукацыі ў мястэчках Гродзенскай губерні з’яўляецца адной з важных у вывучэнні гісторыі Беларусі. Школа заўжды адыгрывала вельмі істотную, нават ключавую ролю ў фарміраваніі светапогляду, выпрацоўцы менталітэту народа. На педагогаў ускладваецца не толькі і не столькі адукацыйная задача, колькі абавязак выхоўваць маладое пакаленне. Таму не дзіўна, што сення, у час рэфармавання адукацыйнай сістэмы, назіраецца рост цікавасці да гісторыі айчыннай адукацыі.
Таму важна аб’ектыўна раскрыць і абгрунтаваць функцыяніраванне і развіцце сістэмы адукацыі. Пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі ў новых гістарычных умовах развівалася культура Беларусі. У пачатку XIX ст. у ей адбыліся сур’езныя якасныя змены, звязаныя з неабходнасцю пераарыентацыі ў сувязі з фарміраваннем буржуазных адносін, складваннем умоў для станаўлення беларускай нацыі. Разам з тым прасочвалася тэндэнцыя, што пасля ўключэння Беларусі ў склад новай дзяржавы працягваўся – толькі з іншага боку – націск на беларускую культуру. Палітыка русіфікацыі, якую метадычнаправодзіў царызм прывяла да яшчэ большага заняпаду беларускай мовы і культуры ў цэлым.
Данный проект создан при помощи:
Сайт оптимизирован 800*600 ® Ссылка при перепечатке обязательна
проект
На главную Агульная характарыстыка стану асветы Беларусі Адукацыя Гродзенскай губерні Пачатковая адукацыя Сярэдняя адукацыя Яўрэйская адукацыя Бібліятэкі Літаратура Аб праекце Форум