Напярэдадні
школьнай рэформы, к пачатку XIX ст. у Беларусі склалася вельмі
заблытаная сетка навучальнх устаноў, пазбаўленых адзінага кіраўніцтва,
не звязаных паміж сабою паслядоўнасцю школьных праграм і прынцыпаў
навучання.
У першай палове XIX ст. на
тэрыторыі Беларусі налічвалася 130 пачатковых школ з якіх 35
знаходзіліся ў Гродзенскай губерніі.
Пачатковая школа ўтрымлівалася за
кошт “складак абывацеляў” у мястэчках і невялікіх гарадах, за
кошт асобных буйных памешчыкаў у іх вотчынах, а таксама за кошт
духавенства пры розных рэлігійных арганізацыях.
Арганізацыя памешчыкамі
пачатковых школ у сваіх вотчынах для навучання дзяцей прыгонных
сялян – з’ява даволі распаўсюджаная ў Расіі канца XVIII –
пачатку XIX ст. Як правіла, такія школы адкрываліся ў мястэчках,
якія былі цэнтрамі маенткаў.
Абывацельскія ці мяшчанскія
пачатковыя школы ўтвараліся ў мястэчках ці невялікіх гарадах з
мэтаю падрыхтоўкі элементарна пісьменных людзей для патрэб
мясцовага гандлю і прамысловасці. Гэта былі найбольш прымітыўныя
па арганізацыі і зместу навучання і даволі стракатыя па
сацыяльнаму складу прыходскія школы. Арганізацыя такіх школ
звычайна адбывалася ў выглядзе своеасаблівага дагавору паміж
бацькамі вучняў і духавенствам адпаведнага веравызнання. Царква,
духавенства давала школе настаўніка, памяшканне для заняткаў,
забяспечвалі навучэнцаў падручнікамі, а бацькі плацілі за ўсе
гэта грашыма ці натураю. Такія школы былі больш дэмакратычнымі
па складу навучэнцаў. У многіх з іх займаліся прадстаўнікі
розных сацыяльных груп – дзеці сялян, купцоў, мяшчан,
духавенства і дваран, бацькі якіх маглі плаціць за навучанне ў
школе ці такія дзеці, якія атрымлівалі элементарную адукацыю
шляхам збірання міластыні.
Школы, якія ўтрымліваліся за кошт духавенства пры розных
рэлігійных арганізацыях ставілі сваей мэтаю падрыхтоўку
навучэнцаў да паступлення ў старэйшыя класы сярэдніх
манастырскіх навучальных устаноў. Вучыліся ў манастырскіх
прыходскіх вучылішчах у большасці выпадкаў дзеці духавенства і
шляхты.
Праграма пачатковых школ залежала ад многіх акалічнасцей, сярод
якіх галоўнае месца займаў узровень ведаў самаго настаўніка.
Веды ж настаўніка часцей за ўсе не выходзілі за рамкі багаслоўя
і элементарнай пісьменнасці. Асноўнае месца ў вучэбным плане
павятовых вучылішчаў займала вучэнне польскай і лацінскай моў і
літаратуры, а таксама французскай і нямецкай моў. Прыблізна
чвэрць усяго вучэбнага часу адводзілася на фізіка-матэматычныя і
прыродазнаўчыя навукі. У гэтых вучылішчах выкладаліся таксама
гісторыя, геаграфія, логіка і права. Так званае хрысціянскае
вучэнне ў вучэбным плане адсутнічала, але мясцовы свяшчэннік быў
абавязаны кожны дзень перад урокамі і ў святочныя і нядзельныя
дні вадзіць вучняў на набажэнствы. Руская мова ў вучэбны план
уводзілася толькі ў тым выпадку, калі сярод вучняў былі
ахвотнікі яе вывучаць.
Значная роля ў
асветніцка-адукацыйным плане належала Ваўкавыскаму ўезду. З
канца XVIII ст. тут пачалася перабудова сістэмы адукацыі. Адным
з першых у рэчышчы рэформаў было заснаванне вучылішча
каталіцкага закону місіянераў у Лыскаве. Яно не адрознівалася
высокі музроўнем выкладання. Вучылішча лічылася сярэдняй
навучальнай установай, але фактычна давала адукацыю крыху вышэй
за пачатковую. Тут выкладалася свяшчэнная гісторыя, арыфметыка
геаметрыя, фізіка, прыродазнаўства, мовы і іншыя прадметы.
Фінансаванне лыскаўскага вучылішча было слабым. Не хапала грошаў
на дастатковае набыцце падручнікаў. Калі згодна з распачатай у
Віленскай навучальнай акрузе зменай навучальнай літаратуры,
вучылішчы і гімназіі сталі абнаўляць свае бібліятэкі, лыскаўскія
місіянеры здолелі набыць толькі 75 кніг на суму 10 з паловай
рублеў.
У
1825 г. згодна з новым статутам вучылішчаў у Лыскаўскім
вучылішчы было прадпісана ўвесці выкладанне рускай, нямецкай і
французскай моваў і паменшыць выкладанне польскай у сувязі з
дзейнасцю і раскрыццем тайных таварыстваў. алЕ дырэктар
вучылішча не быў у стане наняць настаўнікаў па гэтых прадметах –
не хапала школьнага фундушу. У гэты час улады падазрона ставяцца
да школ, якія ўтрымліваліся каталіцкімі законамі. Усе гэта
садзейнічала закрыццю Лыскаўскага вучылішча ў 1825 г.
Цэнтрамі школьнай пачатковай
адукацыі былі таксама мястэчкі Рось, Воўпа, Мсцібава. Дадзеныя
аю колькасці вучняў у іх прыведзены ў наступнай табліцы:
Прыходскія
школы
1805
1809
1820
1825
У м. Рось
6
н. Зв.
34(26хл.,8 дз.)
26
У м. Воўпа
14
15(13хл.,2 дз.)
18(15хл.,3 дз.)
36
У м. Мсцібава
н.зв.
12
22(21хл.,1 дз.)
Н.зв
Аб змесце навучання ў прыходскіх
школах можна судзіць па наступных звестках: у Роскай прыходскай
школе вучылі “чытаць, пісаць, лічыць, катэхізісу, навуцы
маральнай і граматыцы”. У Мсцібаўскай прыходскай школе акрамя
таго вывучалі геаграфію і рускую мову, а ў Воўпаўскай –
лацінскую.
У 1857 г. прыходскія вучылішчы
існавалі ў Ізабеліне (адчынена ў 1840 г., мураваны будынак,
вучняў у 1857 г. - 21), Росі (адчынена ў 1800 г., драўляны
будынак, вучняў у 1857 г. - 15) і Воўпе (вучняў у 1857 г. - 26).
У гэты перыяд у Свіслачы, акрамя
гімназіі, дзейнічалі і іншыя навучальныя ўстановы: прыходскае
вучылішча, прыватны дзявочы пансіен Арлоўскай, сельскае
прыходскае вучылішча для дзяржаўных сялян. Па статыстыцы ў
прыходскім вучылішчы колькасць вучняў была наступнай:
1805
10 чалавек
1807
15 чалавек
1809
12 хлопцаў і 2 дзяўчынкі
1820
75 хлопцаў і 20 дзяўчат
1830
11 чалавек
Праграма вучлішча была наступнай: Катэхізіс, чытанне,
чыстапісанне, арыфметыка, руская і польская мовы. Па дадзены на
1827 г. тут было 29 вучэбных кніг, 48 табліц узаемнага
навучання, 6 геаграфічных карт. У прыватным дзявочым пансіене
Арлоўскай выкладанне праводзілі настаўнікі Свіслацкай гімназіі.
Тут вывучалі Закон Божы, расійскую, польскую, лацінскую,
французскую, нямецкую мовы, арыфметыку, музыку, танцы. У 1830г.,
напрыклад, было 18 вучаніц. Сельскае прыходскае вучылішча для
дзяржаўных сялян было адкрыта ў Свіслачы ў 1845 г., у 1857 г.
тут вучыліся 44 хлопчыкі і 21 дзяўчынка.
У
НАГБ у Гродна захавалася справа “Аб адкрыцці ў маентку Свіслач
школы аграномаў”, якая ўтрымлівае праект стварэння на базе
Свіслацкай гімназіі земляробчай школы па ўзору Горы-Горыцкай. У
пастанове Гродзенскай палаты дзяржаўных маемасцяў ад 13
верасня 1844 г. адзначалася: “К
устройству агрономической школы в м. Свислочи благоприятствует в
особенности, что в означенном местечке находится гимназия; само
же имение Свислочь … с удобностью может быть назначено на ферму
для практических занятий и опытов усовершенствованного хозяйства”.
Планавалася поўны курс навучання падзяліць на 3 гады (1 год:
руская мова, геаграфія, арыфметыка, чыстапісанне, маляванне,
чарчэнне; 2 год: руская мова, геаметрыя, заалогія, геаграфія,
батаніка, чыстапісанне, садаводства; 3 год: руская мова,
маляванне, чарчэнне, хімія, практычная механіка;). На першы год
колькасць выхаванцаў абмяжоўвалася 12 чалавекамі, але
адзначалася, што “по
мере распространения института количество их может быть
увеличено”.
Нагляд за школай на першыя 3 гады даручаўся дырэктару гімназіі
Фішару.
Структура навучальных устаноў і іх колькасць на Ваўкавышчыне з
цягам часу змянялася. У 1835 г. статыстыка падае тут наступныя
навучальныя ўстановы: Свіслацкая гімназія, Лыскаўскае ўезднае
духоўнае вучылішча, Воўпенскае і Роскае прыходскія вучылішчы.
Гэтыя вучылішчы, прызначаныя для дзяцей падатнх саслоўяў, давалі
самую прымітыўную, пачатковую адукацыю. у Іх працавалі 1-2
настаўніка. Неадменна ўставала пытанне стварэння школ
пісьменнасці для сялянскіх дзяцей. Гэтыя школы павінны былі
несці важную функцыю – праводзіць выхаванне сялянства на
прынцыпах “самаўладдзя, праваслаўя і народнасці” ствараючы базу
для русіфікацыі, а таксама апірышча для барацьбы з польскім
нацыянальным рухам. Таму ў 50-я гады пачынаецца масавае
стварэнне народных школ. Школы былі малакамплектныя. Грошы на
ўтрыманне гэтых школ давала часткова дзяржава, а часткова іх
утрымлівала праваслаўная царква і нават самі сяляне. У
Ваўкавыскім уездзе з 1860 г. па 1861 г. было адчынена 23 такіх
школы.
У 1798 г. у Шчучыне была
заснавана рэзідэнцыя жаночага каталіцкага ордэну “Сясцер
міласэрдзя”, а пры ей заснавана школа, дзе займалася 16 вучняў.
Есць думка, што гэта школа далучылася да школы піяраў, так як
пасля 1805 г. звестак аб крыніцах яе ліквідацыі не існуе.
Школа піяраў у Шчучыне была
аднесена ў разрад “няпоўных” з 3-мя класамі. Вылічыць колькасць
вучняў у Шчучынскай піярскай школе вельмі цяжка. Дакументы
сведчаць, што школу наведвалі каля 2-х дзесяткаў вучняў. У 1818
г. налічвалася 8 вучняў, а ўжо у 1828 г. піяры вучылі 72
чалавекі.
Трэба заўважыць, што ў мястэчку
піяры заснавалі дзіцячы дом і “элементарную” (пачатковую) школу.
Кожны год у дзіцячым доме знаходзіліся каля 60 сіротаў. Вельмі
часта жыхары мястэчка прыводзілі сваіх дачок у дзіцячы дом, дзе
яны разам з усімі вучылі мовы і музыку. Вучэбны план калегіума і
школы ўключаў 7 асноўных курсаў (гісторыя царквы, усеагульная
гісторыя, логіка і метафізіка, этыка, тэалогія, замежныя мова,
лексіка) і рад дапаўняльных.
Па
дадзеным на 1820-1821г. школа ў Шчучыне налічвала не менш як 140
вучняў. У 1828 г. школа была пераведзена ў разрад павятовых
дзяржаўных школ.
У
другім дзесяцігоддзі XIX ст. на Беларусі распаўсюджваецца метад
узаемнага навучання ў пачатковай школе. К канцу першай чвэрці
XIX ст. ў Беларусі налічвалася ўжо 13 школ узаемнага навучання,
у тым ліку ў шарашове, Воўпе. Усе яны належалі буйным
землеўладальнікам і былі адным з гаспадарчых прыдаткаў памесця.
Падрыхтоўка вучняў праводзілася толькі ў зімнія месяцы, бо летам
дзеці працавалі ў полі, на агародзе і ў рамесных майстэрнях.
Школы ўзаемнага навучання былі паказчыкам імкнення сялян да
адукацыі.
У 1820 г. ланкастэрская школа
была адчынена ў Гродна. У 1822 г. – у Лідзе і Слоніме. Прыватныя
вучылішчы ўзаемнага навучання існавалі ў маентку Шчорсы
(заснавана ў 1820 г. А. Храптовічам, у 1822 г. колькасць вучняў
у ім дасягнула 350), а таксама мястэчках Воўпа, Свіслач (у 1826
г. – 50 вучняў), Новае месца (1826 г.- 75 вучняў), Крошын
(1830г.- 25 вучняў), Шарашова (1830г. – 26 вучняў), Бездеж
(1830г. – 73 вучня). У 1833 г. 2-х класнае ланкастэрскае
вучылішча адчынілася ў Шчучыне.
З
1843 г. у Гродзенскай губерні ствараліся школы для дзяржаўных
сялян: сельска-прыходскія вучылішчы ведамства Міністэрства
дзяржаўнай маемасці. У 1845 г. было адчынена 14, у 1846 – 4, у
1849 г. –25, 1857 г. –26 такіх школ. 12 сельска-прыходскіх
вучылішчаў размяшчаліся ў мястэчках: Воўпа, Ялоўка, Свіслач,
Поразава, Дзятлава, Дзярэчын, Ружаны, Здітава, Шарашова, Бяроза,
Моталь, Бездзеж. У 1857 г. у іх вучыліся 357 хлопцаў і 60
дзяўчат.
Пачатковыя школы ігралі значную
ролю, так як яны давалі доступ местачковаму насельніцтву ў
навучальныя ўстановы. Яны спрыялі развіццю адукацыі сярод
жыхароў мястэчак, а таксама гарадоў. У некаторай ступені
пачатковыя школы садзейнічалі далейшаму эканамічнаму развіццю
мястэчак.
Сайт оптимизирован 800*600
®
Ссылка при перепечатке обязательна