Яўрэйская адукацыя

 

        Запавет аб неабходнасці вучыцца -  адзін з найважнейшых у іўдаізме. Галоўнай крыніцай ведаў лічыцца Тора, яе чытанне – прамы абавязак мужчын-яўрэяў. Вучоны рабін меў высокі грамадскі статус, узвышаў аўтарытэт усей сям’і, таму кожны бацька, нават бядняк, пачынаў навучэнне сына законам веры, літарам і лічбам у 3-5 гадоў.

         У першай палове XIX ст. многія дзяржаўныя дзеячы Расіі працавалі над праектамі рэформаў яўрэйскага жыцця, і гэтыя праекты ажыццяўляліся як гвалтоўнымі мерамі, так і мерамі заахвочвання (у залежнасці ад духу часу). Але замкутае яўрэйскае грамадствавельмі мала паддавалася знешняму ўздзеянню. Адначасова з гэтым у нетрах расійскага яўрэйства паступова і непрыкметна  адбываўся рух да свецкай адукацыі, які атрамаў назву “гаскала” ( у перакладзе з іўрыта “асвета”). Указам ад 19 лістапада 1802 г. і “Палажэннем аб яўрэях” 1804 г. яўрэям дазвалялася паступаць ва ўсе расійскія навучальныя ўстановы “без усякага адрознення ад іншых дзяцей”. Аднак яны не спяшаліся выкарыстаць гэта права. Навучальныя ўстановы пачатку XIX ст. існавалі амаль выключна пры кляштарах і цэрквах, навучанне ў іх было прасякнута хрысціянскім духам. Менавіта па гэтай прычыне яўрэі байкатавалі агульныя школы. Выпадкі наяўнасці яўрэйскіх дзяцей у іх былі адзінкавымі. Вядома, напрыклад, што ў прыходскім вучылішчы ў Зэльве ў 1827 г. вуыліся 6 вучняў, у Воўпе – 1. Па звестках П. Баброўскага ў 40-х г. XIX ст. у агульных установах Гродзенскай губерніі “по 6-тилетней сложности” знаходзіліся 33 яўрэя на 311 навучэнцаў.

         Сістэма адукацыі яўрэяўзаставалася нязменнай з даўніх часоў. Існавалі наступныя тыпы навучальных устаноў: Талмуд-Торы ці вучылішча для бедных і сірот, якія ўтрымліваліся за кошт дабраахвотных міласцінаў; Хадарымы ці хедеры - вучылішчы, якія адкрывалі меламеды для вольнапрыходзячых; Ешыботы ці ішывы, якія мелі мэтаю вышэйшую талмудзічную адукацыю. Існавалі таксама бес-медрашы ці клаўзы, куды яўрэі прыходзілі ў вольны час для малітваў і для размоў на рэлігійныя і іншыя тэмы. У кожным бес-медрашы знаходзілася бібліятэка яўрэйскіх рэлігійных і іншых кніг.

         Традыцыйная сістэма адукацыі ў яўрэяў мела на мэце забеспячэнне ўсеагульнай пачатковай адукацыі хлопчыкаў і працяг далейшай вучобы ў вышэйшых установах для найбольш здольных з іх. Да трохгадовага ўзросту хлопчыкі выхоўваліся разам з дзяўчынкамі,  знаходзячыся пад апекай маці. Яны аднолькава апраналіся, насілі тыя ж самыя прычоскі. З трох гадоў у дзяўчынцы прызнавалі жаночую істоту і на яе конт распаўсюджваўся запавет аб забароне знаходзіцца сам-насам з мужчынай у зачыненым пакоі. Яе паступова прывучалі да хатняй працы і выканання жаночых рытуалаў (напрыклад, запальвання шабатных свечак). Хлопчыкі з 3-х гадоў пачыналі атрымоўвць адукацыю.

         Пачатковую адукацыю можна было атрымаць у прыватных настаўнікаў-меламедаў (melamed – учащий – частный учитель закона еврейской веры). Сення складана ўявіць сабе дакладную колькасць меламедаў, якія працавалі ў яўрэйскім асяроддзі Беларусі ў першай палове XIX ст., таму што калі на пачатку перыяду ўлік меламедаў не праводзіўся, то пасля рэформы сістэмы народнай адукацыі яны пазбягалі рэгістрацыі з мэтаю ўхілення ад падаткаў. У дакуменце за 1839 г. есць звесткі аб 71 меламедзе і 422 навучэнцах. Вучоба ў меламеда была адным з самых танных шляхоў атрымання ведаў. Негледзячы на тое, што заробак быў сціплы, школьныя настаўнікі карысталіся вялікай пашанай і займалі ў кагале адно з самых аўтарытэтных месцаў. Найбольшай павагай карысталіся настаўнікі, якія самі мелі сем’і і згодна з гэтым валодалі асабістым вопытам практычным вопытам выхавання дзяцей. Аддавалі перавагу меламадам сталога ўзросту, таму што, як заўважыў рэб Іося, сын Іегуды “вучыцца ў юнака – ўсе роўна што есці недаспелы вінаград ці піць неперабрадзіўшае віно”.

         Некаторыя яўрэйскія настаўнікі ўтрымлівалі прыватныя пачатковыя школы – хедэры. На 1839 г.  у Гродзенскай губерні захаваліся звесткі пра 296 навучальных устаноў гэтага тыпу.

Хедэры існавалі ў любым, нават дробным і буйным мястэчку, дзе жылі яўрэі. Па традыцыі ўсе без выключэння яўрэйскія хлопчыкі ад 4 да 13 гадоў вучыліся ў хедэрах. За навучанне бацькі плацілі меламеду ўстаноўленую суму, за бедных плаціў кагал. Таму ў яўрэйскіх абшчынах фактычна адсутнічалі непісьменныя  людзі. Але школы знаходзіліся ўдрэнным становішчы. Яны размяшчаліся ў адзіным пакоі жылля меламеда. Тут жонка гатавала ежу, а меламед вучыў дзяцей.

         Існавалі грамадскія навучальныя ўстановы - талмуд-торы, для дзяцей бацькі якіх не былі ў стане аплаціць працу настаўніка. За іх плаціў кагал. Тут дзеці атрымоўвалі не толькі веды, але і ежу, вопратку, абутак.

         Дзейнасць традыцыйных яўрэйскіх пачатковых школ немагчыма ацаніць адназначна. Яны ўносілі ў яўрэйскае асяроддзепісьменнасць, прывівалі любоў да традыцый і такім чынам процістаялі асіміляцыі. Але нельга не заўважыць аднабаковасць гэтай выключна рэлігійнай па свайму характару асветы, нізкі ўзровень адукацыі настаўнікаў. У сярэдзіне XIX ст. у праграме талмуд-торы адсутнічалі пыродазнаўчыя дысцыпліны, і калі на вывучэнне Талмуда штодзень адводзілася 9 гадзін, то на рускую мову, арыфметыку і чыстапісанне разам – толькі дзве гадзіны. Яўрэйскія асветнікі крытыкавалі хедэр за адсутнасць увагіда гігіены працы: дзеці цэлы дзень займаліся ў непрыстасаваных памяшканнях без перапнку, ежы і гульняў.

         З 13-ці гадоў самыя здольныя з вучняў пераходзілі ў іешывы. Яны ў традыцыйнай яўрэйскай сістэме адукацыі з’яўляліся вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Асноўны націск быў пакладзены на вывучэнне рэлігійна-гістарычных прадметаў. У якасці асноўнага метадычнага прыема выкарыстоўвалася “пілапула” – уменне пры дапамозе галавазломных пабудоў збліжаць самыя далекія паняцці і такім чынам знаходзіць схаваны сэнс Закона. Умовы жыцця і вучобы ў ішывах заставаліся такімі ж складанымі, як і ў пачатковай школе, а вучэбны дзень працягваўся 10 гадзін.

         Буйная іешыва існавала ў мястэчку Мір. Тут вычылася каля 300 чалавек. У 1806 г. мястэчка налічвала 807 габрэяў, а ў 1847 г. – 2273 чалавекі. Мірская іешыва не мела інтэрнату, таму студэнты жылі ў прыватных хатах, наймалі “баалабостэ” (жонку ці ўдаву домаўладальніка), якая клапацілася пра іх. Іешыва размяшчалася ў вялікай мураванцы ў цэнтры мястэчка. Будынак налічваў па 6 вокнаў з кожнага боку (студэнты вывучалі кнігі з дробным шрыфтам). Навучальны дзень пачынаўся а палове восьмай раніцы і быў да паловы дзесятай вечара. Дзень пачынаўся з ранішняй малітвы, потым сняданак, заняткі з выкладчыкамі, дзенная малітва, потым невялікі адпачынак, абед і працяг заняткаў, вечаровая малітва.

         У 40-х гг. царскі ўрад, не жадаючы больш пакідаць без увагі прыватныя яўрэйскія школы, прыступіў да рэформы канфесійнага (хедэрскага і ешыботскага) выхавання. Разгарнуць прапаганду новай яўрэйскай школы было даручана прыхільніку асветы, рыжскаму настаўніку Ліліенталю. Ен у 1841 г. аб’ехаў мяжу аселасці, але яўрэйскія масы сустрэлі перспектыву пераходу да свецкай школы варожа. Для падрыхтоўкі рэформы 22 чэрвеня 1842 г. была створана “камісія для адукацыі яўрэяў у Расіі”. Згодна за вердыктамі камісіі, 13 лістапада 1844 г. у дзеянне ўсутпіў “Указ аб асвеце яўрэйскага юнацтва”, лзе мэта адукацыі была ў збліжэнні з хрысціянскім насельніцтвам і вынішчэнні забабонаў, выкліканых вывучэннем Талмуда. Прадугледжвалася паступовая заменатрадыцыйных навучальных устаноў яўрэяў на казенныя яўрэйскія і рабінскія вучылішчы.

         У 1846 г. у Гродзенскай губерні налічвалася 9 ешыботаў, 564 хедэр, 900 меламедаў (настаўнікаў) і 6672 вучняў. Першая дзяржаўная школа для яўрэяў была адчынена ў 1849 г. у Гродна. Пачалося заснаванне аналагічных школ і ў іншых месцах. Але колькасць вучняў заставалася невялікай. У 1853 г. у 6 казенных вучылішчах вучылася 75 чалавек.

На чале гэтых школ былі наглядчыкі-хрысціяне. Такім чынам, кіраванне яўрэйскай адукацыяй было даручана людзям не ведаўшым яўрэйскай рэлігіі і традыцыі. Усе гэта дыскрэдытавала пазітыўную ў сваей аснове ідэю прыўнясення ў яўрэйскае асяроддзе еўрапейскай адукацыі і прыводзіла да ўхілення яўрэяў ад наведвання гэтых школ.

         Такім чынам, у першай палове XIX ст. яўрэі былі самай пісьменай часткай грамадства. Традыцыйная асвета яўрэяў была накіравана на пазнанне рэлігіі. Па гэтаму на першы план ставіліся рэлігійна-гістарычныя прадметы. У дрэнным станвішчы былі школы, што адлюстроўвалася на росце захворванняў сярод вучняў.

 Сайт оптимизирован 800*600 ® Ссылка при перепечатке обязательна

проект Гецевича Андрея 2006 г., апрель, 21 число.

 
 
 
 
 

На главную
Агульная характарыстыка стану асветы Беларусі 
   
Адукацыя Гродзенскай губерні   
Пачатковая адукацыя
Сярэдняя адукацыя
Яўрэйская адукацыя
Бібліятэкі
Л
ітаратура
Аб праекце
Форум

 

 

 

постельное белье
Hosted by uCoz