Сярэдняя адукацыя

 

        Сярэдняя адукацыя была прадстаўлена гімназіямі. Навучанне ў іх разлічвалася на 7 год. Вучэбны план гімназіі з’яўляўся павялічанай копіяй вучэбнага плана павятовых вучылішчаў. Асноўнай мовай навучання ў школах, якія рэфарміраваліся, заставалася польская. Гімназіі і павятовыя вучылішчы аб’яўляліся ўсесаслоўнымі. Аднак на самой справе яны былі даступнымі толькі багатым: засноўваліся гэтыя навучальныя ўстановы выключна ў гарадах, выкладанне ў іх вялося на мове, мала зразумелай для большасці насельніцтва Беларусі, ды і ў пансіены пры вучылішчах прымаліся толькі дзеці дваран.

           Буйнейшай навучальнай установай на Гродзеншчыне ў разглядаемы перыяд была Свіслацкая гімназія. Гэтай навучальнай установе прысвечана шмат спецыяльных даследванняў. Таму варта нагадаць толькі найбольш агульныя звесткі аб гімназіі ў Свіслачы, а таксама цікавыя і малавядомыя факты.

         Гімназія была адной з 8 адкрытых на тэрыторыі Беларусі і Літвы згодна з планам утварэння Віленскай навучальнай акругі, распрацаваным кіраўніцтвам Віленскага ўніверсітэта на чале з рэктарам Снядэцкім. Гімназія была адкрыта ў 1805 г. на правах губернскай і была галоўным асяродкамнавучання і выхавання дзяцей мясцовай шляхты. Свіслацкая гімназія была дастаткова буйной навучальнай установай. Тут у розныя гады вучыліся ад 200 да 300 вучняў. Сюды прыязджалі не толькі дзеці мясцовай ваўкавыскай шляхты, але навучэнцы з розных куткоў Гродзенскай губерні. Для іх, дзякуючы дабрачыннасці Тышкевіча, быў зроблены інтэрнат. Сам будынак гімназіі быў пабудаваны напярэдадні афіцыйнага адкрыцця таксама на сродкі Тышкевіча. Першым дырэктарам гімназіі працаваў доктар філалогіі Г. Крусінскі. У двадцатыя гады гімназіяй кіраваў А. Сухадольскі, а ў часы пераўладкавання яе ў вучылішча – Грацэрт. Праграма гімназіі была вельмі шырокая і разнастойная. Тут вывучаліся матэматычныя  навукі, гісторыя, мовы, у тым ліку польская, руская, французская, маляванне (з 20-х гадоў – тапаграфічны малюнак, чарчэнне), геаграфія, прыродазнаўчыя навукі, літаратура. Тэрмін навучання ў гімназіі складаў 7 гадоў.

         Гімназія ў Свіслачы была адзінай свецкай вучэбнай установай у Беларусі.акрамя гэтага яна была базавай школай Вілнскага ўніверсітэта, у параграфе 1 Устава Віленскай вучэбнай акругі гаворыцца : “Свислочская гимназия передается в непосредственное ведение и университета”.

         Універсітэт падбіраў кадры для гімназіі, даваў вучэбныя пасобія, папаўняў бібліятэку. Пагэтаму гімназія ў Свіслачы адрознівалася высокім узроўнем навучання і мела вялікую вядомасць на тэрыторыі Беларусі. Яна атрымала афіцыйную назву Гродзенская губернская гімназія ў Свіслачы.

         Гімназія мела моцны прафесарска-настаўніцкі склад. Тут працавалі Леон Бароўскі – настаўнік мовы і літаратуры; Іван Вольскі – настаўнік фізікі, аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў; Максіміліан Якубовіч – настаўнік лацінскай і грэчаскай моў, аўтар граматыкі лацінскай мовы і навуковай працы “Философия христианства”; Шыдлоўскі – настаўнік рыторыкі, вядомы пісьменнік, працаваў прафесарам Віленскага ўніверсітэта.

         Трэба прывесці некаторыя статыстычныя дадзеныя, якія характэрызуюць колькасць выкладчыкаў і вучняў у гімназіі.

Год

Выкладчыкі

Вучні

1805

6

84

1818

10

318

1826-1827

14 (10 у гімназіі і 4 ва ўездным вучылішчы пры ей)

273 (108 у гімназіі і 165 ва ўездным вучылішчы пры ей)

1830

16 (10 і 6)

306 (110 і 196)

1834-1835

16

332

     
     

           Для вызначэння ўдзельнай вагі выкладчыкаў і навучэнцаў сярод усіх жыхароў мястэчка возьмем 1816-1818 г. Насельніцтва Свіслачы было 614 чалавек (1816 г.), выкладчыкі і вучні – 328 (1818 г.). Атрымоўваецца, што 35% жыхароў былі звязаны з асветай.

         Магчмасць забяспечыць гімназію падручнікамі, стварыць лабараторыі і іншым чынам уладкаваць навучальны працэс далі грошы графа Тышкевіча. Які ў 1816 г.  згодна з тэстаментам перадаў на гімназічны фундуш 20 тысяч рублеў серабром.

         Заняткі ў гімназіі праходзілі па строгаму распарадку дня.уставалі ў 6 гадзін раніцы, а лягалі ў 10 гадзін вечара. Выконваць урокі гімназісты павінны былі з паловы семага і да часу, калі трэба было ісці на заняткі. Пасля заняткаў давалася дзве гадзіны, каб вярнуцца дадому і пагуляць. Потым быў час на выконванне ўрокаў і асабліва такіх пісьмовых работ, якія не патрабавалі вялікага разумовага напружання. Пасля гэтага адводзіліся яшчэ 2  гадзіны на абед, прагулку, а затым зноў 2 гадзіны на выконванне ўрокаў.

         Забаранялася піць моцныя напіткі і курыць табак, а таксама спрэчкі. Навучэнцы не павінны былі ілгаць і ліцемерыць. Гімназісты павінны былі імкнуцца да самаўдасканалення.

         З Свіслацкай гімназіі выйшла шмат добрых і знакамітых людзей свайго часу. Сярод іх Осіп Пашкоўскі, Леон Зенковіч,  Осіп Кавалеўскі, Напалеон Орда.

         Высокі ўзровень навучаня, багатая бібліятэка, добры настаўніцкі склад садзейнічалі не толькі атрыманню добрых ведаў, але і развіццю вольнадумства сярод студэнтаў. Формай арганізацыйнага і йдэйнага з’яднання дэмакратычных сіл былі розныя тайныя таварыствы. У 1819 г. вучнямі шостага класа Свіслацкай гімназіі было ўтворана “Таварыства аматараў навук”. Потым было ўтворана “Маральнае таварыства”, “Заран”, аддзяленне “Таварыства вайсковых сяброў”.

Свіслацкая гімназія некалькі разоў перажыла  карэннае пераўладкаванне, выкліканае, найперш, палітычнымі прычынамі моцны ўдар па гімназіі быў нанесены рэпрэсіямі ў сувязі з раскрыццем тайных таварыстваў. Быў не толькі зменены настаўніцкі калектыў, але і ўведзены экстраардынарныя сродкі і метады нагляду, быў зменены вучэбны план гімназіі. Ствараецца асблівая вучылішчная паліцыя.

         Наступны ўдар па гімназіі быў нанесены ў 30-я гады пасля паўстання 1830-1831 гг. Парадзелі шэрагі таленавітых выкладчыкаў, зменшыўся прыток здольных вучняў. Сярод прычын гэтага было закрыцце Віленскага ўніверсітэта ў 1832 г. і адкрыцце ў красавіку 1834 г.свецкай гімназіі ў Гродна. Свіслацкая гімназія пераўтварылася ў арднарную павятовую. У 1835 г. гімназія была рэарганізавана ў павятовае вучылішча, а праз 16 гадоў – у пяцікласнае дваранскае вучылішча. Канчаткова Свіслацкая гімназія была закрыта ў 1851 г., калі яе перавялі ў Шаўлі (сучасны Шаўляй).  

 Сайт оптимизирован 800*600 ® Ссылка при перепечатке обязательна

проект Гецевича Андрея 2006 г., апрель, 21 число.

 
 
 
 
 

На главную
Агульная характарыстыка стану асветы Беларусі 
   
Адукацыя Гродзенскай губерні   
Пачатковая адукацыя
Сярэдняя адукацыя
Яўрэйская адукацыя
Бібліятэкі
Л
ітаратура
Аб праекце
Форум

 

 
 
 

 



одеяла
Hosted by uCoz