Развіцце адукацыі ў Гродзенскай  губернi ў першай палове XIX ст.  

 

         Мястэчкі займалі значнае месца ў культурным развіцці Беларусі. Яны аказвалі велізарнае ўздеянне на фарміраванне культурнага аблічча Беларусі. І таму праблема развіцця адукацыі ў мястэчках  Гродзенскай губерні з’яўляецца адной з важных у вывучэнні гісторыі Беларусі. Школа заўжды адыгрывала вельмі істотную, нават ключавую ролю ў фарміраваніі светапогляду, выпрацоўцы менталітэту народа. На педагогаў ускладваецца не толькі і не столькі адукацыйная задача, колькі абавязак выхоўваць маладое пакаленне. Таму не дзіўна, што сення, у час рэфармавання адукацыйнай сістэмы, назіраецца рост цікавасці да гісторыі айчыннай адукацыі.

    Таму важна аб’ектыўна раскрыць і абгрунтаваць функцыяніраванне і развіцце сістэмы адукацыі. Пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі ў новых гістарычных умовах развівалася культура Беларусі. У пачатку XIX ст. у ей адбыліся сур’езныя якасныя змены, звязаныя з неабходнасцю пераарыентацыі ў сувязі з фарміраваннем буржуазных адносін, складваннем умоў для станаўлення беларускай нацыі. Разам з тым прасочвалася тэндэнцыя, што пасля ўключэння Беларусі  ў склад новай дзяржавы працягваўся – толькі з іншага боку – націск на беларускую культуру. Палітыка русіфікацыі, якую метадычнаправодзіў царызм прывяла да яшчэ большага заняпаду беларускай мовы і культуры ў  цэлым.

Данный проект создан при помощи:
портала Виртуальная Ивьевщина

 Сайт оптимизирован 800*600 ® Ссылка при перепечатке обязательна

проект Гецевича Андрея 2006 г., апрель, 21 число.

 
 
 
 
 
 
 
 

На главную
Агульная характарыстыка стану асветы Беларусі 
   
Адукацыя Гродзенскай губерні   
Пачатковая адукацыя
Сярэдняя адукацыя
Яўрэйская адукацыя
Бібліятэкі
Літаратура
Аб праекце
Форум

 

 

 

 

cialis prix
Hosted by uCoz